Уладзімір Садоўскі (yozas_gubka) wrote in kresy_arch,
Уладзімір Садоўскі
yozas_gubka
kresy_arch

Стоўбцы. Урадавая калонія.

Невялікая ўрадавая калонія ў горадзе Стоўбцы, Мінскай вобласці з'явілася на пачатку 1920-х гадоў. Кіраўніком будаўнічых работ быў Вітольд Выганоўскі (Witold Wyganowski).
Агульны від калоніі з невялікім планам:
Стоўбцы калонія 1
На сучасных мапах гугла гэтае месца выглядае так (спасылка):
Калонія на мапе гугла
Бачна, што як мінімум два дамы калоніі захаваліся да нашага часу - гэта пабудовы на ўездзе ў калонію, што выходзіць на сучасную вул.Сацыялістычную. Магчыма захаваўся драўляны дом, што бочны на пярэднім плане першага фотаздымку (на мапе гугла працяглы дом у канцы завулка).
Гэты дом пабудаваны паводле тыповага праекту дома на две сям'і (тып Н) інжынера Ежы Мюллера (Jerzy Müller):
Стоўбцы праект драўлянага дома 2
Такі ж дом на малюнку (дамы паводле гэтага праекту былі пабудаваны таксама і ў Баранавічах) :
Стоўбцы праект драўлянага дома 1
Цагляныя дамы ж на ўездзе ў калонію пабудаваныя паводле праекту тыповага дома на 2 сям'і (тып R) архітэктара Зыгмунта Тарасіна (Zygmunt Tarasin):
Стоўбцы кпраект дома
Адзін з дамоў на здымку 1920-х:
Стоўбцы калонія 2
Сучасны стан гэтых пабудоў:


Фотаздымкі gedymin з паста Столбцы. Часть 2 (17 марта 2009 г.)
Акрамя таго ў калоніі быў цагляны дом старосты пабудаваны паводле тыповага праекта (тып II-C) інжынера Ежы Бейля (Jerzy Beill). Вось яго фрагмент на фотаздымку 1920-х:
Стоўбцы калонія 3
Праект дома старосты тып II-C:
Стоўбцы дом старосты 1
Праект на малюнку:
Стоўбцы дом старосты 2
Праект вельмі распаўсюджаны. Не ведаю ці захаваўся дом староствы ў Стоўбцах, але ў Наваградку такі дакладна ёсць:

Маё фота з паста Наваградак. Закапанскі стыль. 2010-я
Tags: Заходняя Беларусь, Стоўбцы, аэрафотаздымак, драўлянае дойлідства, жылы дом / dom mieszkaniowy, закапанскі стыль / styl narodowy, малюнак, стары фотаздымак, сучасны фотаздымак, урадавая калонія / kolonija uzędnicza, чарцёж
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 13 comments