Уладзімір Садоўскі (yozas_gubka) wrote in kresy_arch,
Уладзімір Садоўскі
yozas_gubka
kresy_arch

Стоўбцы: у пошуках "крэсовай" архітэктуры

Originally posted by yozas_gubka at Стоўбцы: у пошуках "крэсовай" архітэктуры
У гэтым месяцы выбраўся нарэшце ў чарговае падарожжа ў пошуках польскай "міжваенкі" на прасторах захада Беларусі. Мэтай паездкі сталі Стоўбцы - горад на ўсходняй мяжы былой Другой Рэчы Паспалітай, вядомы перш за ўсё сваім грунтоўным станцыйным будынкам 1930-х гадоў. Я палову дня паблукаў па горадзе і знайшоў трохі больш архітэктурных аб'ектаў таго часу, пра якія і распавяду ў гэтым вялікім пасце.
На жаль, у маі надыйшоў не лепшы час для фатаграфавання нерухомасці - зеляніна буяе і захітляе сабой сцены дамоў, яскравае сонца не дае выбраць добры ракурс - так што якасць некаторых фотаздымкаў можа быць не вельмі добрай. Да того ж я нідзе не змог знайсці ў вольным доступе аэрафотаздымкаў Стоўбцаў часоў ВАВ - параўнанне такіх здымкаў з сучаснымі гуглмапамі добры інструмент для вызначэння "даваеннасці" таго ці іншага будынка - таму "міжваеннасць" стаўбцоўскіх пабудоў я вызначаў на вока. Спадзяюся, мясцовыя краязнаўцы, калі такія зазірнуць у мой блог, выправяць мяне:) Паехалі.

1. Для большасці тых хто прыязджае ў горад, Стоўбцы пачынаюцца (а для некаторых толькі ёй і абмяжоўваюцца) з чыгуначнай станцыі.
IMG_0888

2. Станцыйны будынак, як я ўжо пісаў, пабудаваны ў 1930-я годы. Пабудаваны з размахам, як для станцыі, што не з'яўляецца вузлавой. Прычынай гэтаму пэўна была блізкасць мяжы - Стоўбцы першая буйная станцыя Польскай Рэспублікі, якую бачылі пасажыры цягнікоў, што ішлі з СССР на захад:
IMG_1162

3. У інтарнэце можна знайсці некалькі старых здымкаў станцыйнага будынка, нядаўна стужкафрэнд tomkad зладзіў параўнальную фотасесію станцыі, пра якую вы можаце пачытаць тут: В ПОИСКАХ СТАРЫХ РАКУРСОВ – станция СТОЛБЦЫ. Я абмяжуюся адным старым фотаздымкам...


4. ...і спробай паўтарэння ракурса з яго:)
IMG_0898

5. Адразу каля чыгуначнай станцыі можна заўважыць некалькі жылых двухпавярховікаў "міжваеннага" выгляду:
IMG_0893

6. Мяркую, што гэта былі дамы для польскіх чыгуначнікаў і магчыма памежнікаў. Усяго каля станцыі я пабачыў тры дамы таго часу, збудаваных паводле двух тыповых праектаў. Вось невялікая схемка, якая патлумачыць, як размяшчаюцца гэтыя дамы адносна станцыі:
Станцыя

7. Дом №1 са схемы выглядае так:
IMG_0892

8. Фасад, які выходзіць на чыгунку, мае даволі просты выгляд. Але тым не менш, захоўвае асноўныя рысы польскай "нацыянальнай" архітэктуры міжваеннага часу - высокі дах з шматлікімі комінамі і "слухавымі вокнамі", чаргаванне ваконных праёмаў рознага памеру. Незлічоная колькасць спадарожнікавых "талерак" да "стылю нарадовага" дачынення не мае:)
IMG_0918

9. Адваротны фасад з пад'ездамі. Цікавы элемент - стужкавае асцякленне лесвічных клетак - характэрны і для савецкіх пабудоў таго часу:
IMG_0927

10. Побач з першым домам невялікая пабудова тых жа часоў, меркавана кладоўка:
IMG_0920

11. На яе стасе добра захаваласмя дахоўка:
IMG_0921

12. Дом №2, пабудаваны паводле такога ж праекту, што і №1, знаходзіцца бліжэй да вул.Сацыялістычнай. На бок чыгункі выходзіць фасад з пад'ездамі:
IMG_0902

13. Барочныя шчыты над пад'ездамі трохі ажыўляюць карціну, але "талеркі" яе забіваюць:
IMG_0938

14. Простым фасадам будынак павёрнуты да вуліцы:
IMG_0943

15. Каля абодвух дамоў я знайшоў рэшткі такіх бетанаваных канструкцый:
IMG_0932

16. Побач з домам №2 са схемы канструкцыя захавалася лепей:
IMG_0934

17. Як паведаміў мне мясцовы жыхар - гэта ўсё аскепкі былой велічы падмуркі вулічных туалетаў тыпу "сарцір", пабудаваных у той жа час, што і дамы:
IMG_0935

18. Дом №3 са схемы, адрозніваецца ад першых двух па архітэктуры. Ён, як і №1, знаходзіцца бліжэй да чыгункі чым да вул.Сацыялістычнай:
IMG_0890

19. Вось дом зблізку:
IMG_0909

20. Бачна, што ў будынку ідзе, ці прайшоў рэмонт. Від з двара:
IMG_0922

21. Ад станцыі я рушыў да гістарычнага цэнтру Стоўбцаў. Цікава, што яшчэ да Першай сусветнай станцыя з усёй чыгуначнай інфраструктурай знаходзілася на аддаленні ад горада. Што можна пабачыць на мапах Расійскай Імперыі:
Стоўбцы 1914

22. Участак паміж горадам і станцыяй пачаў забудоўвацца ўжо ў "міжваенныя" гады. Вось польская мапа Стоўбцаў 1934 года:
Стоўбцы 1934 2

23. Кварталы ўздоўж сучаснай вул.Сацыялістычнай складаюцца ў асноўным з аднапавярховых двухкватэрных дамоў непрастакутнай планіроўкі. Вось, напрыклад, першы дом такога тыпу, знаходзіцца ён па адрасе Сацыялістычная 85:
IMG_0945

24. Выгляд з двара. Згодна з пашпартам жылога аб'екта гэты дом пабудаваны ў 1933 годзе:
IMG_0951

25. Усяго уздоўж Сацыялістычнай вуліцы Стоўбцаў я налічыў шэсць дамоў такога тыпу. Напэўна раней тут размяшчаўся ўрадавы квартал ("урадавая калонія") для якіх-небудзь спецыялістаў. Наступны пад нумарам №65:
IMG_0955

26. У ва ўсіх дамоў сцены, што глядзяць на паўночны ўсход, выкананы глухімі ці амаль глухімі, чым нагадваюць так званыя "брандмуры" - сцены с цэглы якія павінны былі спыняць распаўсюджанне пажару на суседнія дамы. Дом №61:
IMG_0958

27. На ім у якасці дэкора выведзен год пабудовы:
IMG_0959

28. Фасад:
IMG_0961

29. Наступны дом такога тыпу пад нумарам 55 стаў нежылым - у ім зараз знаходзіцца крама:
IMG_0964

30. Калі я казаў пра непрастакутную планіроўку, я меў на увазе такія вось гострыя куты:
IMG_0963

31. Дом №39 па вул.Сацыялістычнай:
IMG_0996

32. Апошнім з шэрагу непрастакутных дамоў з'яўляецца гэтая пабудова з нумарам №29 па вул Сацыялістычнай:
IMG_0999

33. Наяўнасць двух гаспадароў з рознымі архітэктурнымі густамі не пайшла дому на карысць:
IMG_1008

34. На цотным баку вул.Сацыялістычнай знаходзіцца больш грунтоўнае збудаванне "міжваеннага" часу, чым гэтыя касабокія дамкі:
IMG_0969

35. Будынак нядаўна перажыў капрэмонт і паружавеў. У 2010 годзе ён выглядаў так:

фота darriuss з паста Столбцы

36. На маю думку, гэты будынак мог мець дачыненне да адной са шматлікіх вайсковых арганізацый, што мелі месца дыслакацыі ў памежных Стоўбцах у "міжваенны" час. Згодна з польскай вікіпедыяй у Стоўбцах у 1930-я знаходзіўся штаб паветраных сіл Войска Польскага і вайсковы аэрадром. Таксама ў межах горада знаходзіўся гарнізон батальёна Корпуса Аховы Памежжа (Batalion KOP "Stołpce"). Будынак на здымку мае рысы польскага функцыяналізма 1930-х:
IMG_0973

37. Дваровы фасад:
IMG_0985

38. За ружовым будынкам на перакрыжаванні вул.Сацыялістычнай і завулка Камінтэрна пачынаецца "урадавая калонія" пра якую ўжо быў пост на kresy_arch: Стоўбцы. Урадавая калонія..
IMG_1009

39. З 1920-х да нашага часу ў добрым стане дайшло толькі два дамкі на 2 сям'і (тып R) з той калоніі, збудаваных падобле праекта архітэктара Зыгмунта Тарасіна (Zygmunt Tarasin):


40. Дом №36 па вул.Сацыялістычнай:
IMG_1002

41.
IMG_1012

41. Дом №38:
IMG_1151

42. Цікава аформлены ўваход:
IMG_1011

43. Іншыя дамы калоніі, што месцяцца ўздоўж сучаснага завулка Камінтэрна, моцна змянілі свой выгляд, ці увогуле былі знесены. Вось гэты домік на 2 сям'і хутчэй за ўсё "міжваенны":
IMG_1018

44. А гэты мабыць моцна перабудаваны драўляны дом паводле праекта інжынера Ежы Мюллера, хаця я сумняюся ў гэтым:
IMG_1020

45. Прайшоўшы па завулку Камінтэрна да вуліцы Камінтэрна (як арыгінальна) я выпадкова натыкнуўся на такую вось "адсайдынгаваную" па самае ніхачу Гімназію №1:
IMG_1027

46. Аказалася, што будынак гімназіі (калі ён застаўся там, пад слоем пластыку) "міжваенны". Пабудаваны ў 1920-я гады паводле праекта архітэктара Валконскага. У часы Другой Рэчы Паспалітай у будынку знаходзілася “Гімназія № 923 імя Тадэўша Галоўкі” (Gimnazjum im. Tadeusza Hołówki). Вось стары фотаздымак будынка з артыкула на kresy24.pl:
stołpce-10

47. На месцы бюста Тадэўша Галоўкі помнік варыяцыя на тэму "што б было, калі б у Венеры Мілоскай была хаця б адна рука":
IMG_1025

48. Ніжэй гімназіі па вуліцы Багінскага знаходзіцца яшчэ адзін "міжваенны" аб'ект - бальніца:
IMG_1041

49. На невялікай тэрыторыі паміж вуліцамі Багінскага і Вечаркевіча знаходзяцца две пабудовы - асноўны бальнічны корпус і бытавая пабудова, дзе магчыма раней жыў доктар:
IMG_1037

50. Па словах мясцовых жыхароў бальніца ў гэтым будынку была і пасля вайны, да апошняга часу тут змяшчалася стаматалогія, але нядаўна яна была зачынена.
IMG_1104

51. Бальнічны будынак з некалькіх ракурсаў:
IMG_1038

52.
IMG_1043

53.
IMG_1105

54. Ад бальніцы я рушыў у бок гістарычнага цэнтру горада і па дарозе напаткаў яшчэ некалькі цікавых дамкоў. Аказваецца ў Стоўбцах ёсць свой функцыяналістскі катэдж:
IMG_1052

55. Знаходзіцца ён на вул.Танкістаў дом №31:
IMG_1048

56. Як бачна па афарбоўцы дом падзелены паміж двума гаспадарамі, прычым адзін не вельмі рупіцца пра знешні выгляд будынка:
IMG_1051

57. Па дарозе да цэнтру можна пабачыць такую цікавую функцыяналістскую ветаптэку.
IMG_1062

58. Ля самай плошчы стаіць домік на якім напісана дата 1922 год. У тым, што ён міжваенны, я сумняюся - па выгляду тыповая местачковая "дарэвалюцыёнка". Дата на доме напэўна з'явілася пасля кап.рэмонту, праведзенага польскімі гарадскімі ўладамі ў адпаведным годзе:
IMG_1069

59. З зялёным домікам можна пабачыць яшчэ адзін будынак у стылі функцыяналізма:
IMG_1094

60. Па архітэктуры ён падобны на адзінкавую секцыю ад блакаванага дома - такія дамы будаваліся стык у стык адзін за адным з аднолькавых паўторных частак. Некалькі блакаваных домоў 1930-х захавалася ў Брэсце (глядзіце ў гэтым пасце).
IMG_1093

70. Цэнтр Стоўбцаў радуе сваім дзіўным драўляным кінатэатрам "Беларусь":
IMG_1071

71. Калі ён пабудаваны я не ведаю, але гэта пэўна ўжо савецкая архітэктурная творчасць:
IMG_1073

72. Цудоўна! Вы толькі паглядзіце на тыя контрфорсы за шапікам "Белсаюздрука":
IMG_1075

73. У цэнтры плошчы ўзвышаецца безносы Ленін:
IMG_1086

74. Падазраю, што жэстам ён указвае бок, адкуль прыйшлі крыўдзіцелі:
IMG_1080

75. Ці не наведвальнікі харчэўні "Прывал рыцара" то былі? Пытанні без адказаў:) Сама харчэўня не захацела накарміць мяне гарачым і я рушыў далей. Будынак ў якім яна знаходзіцца, не гледзячы на "барочны" дэкор, падаўся мне ўсё ж такі пасляваенным, хаця я магу памыляцца:
IMG_1089

76. Цэнтр у Стоўбцах унылы і таму я хутка рушыў назад да станцыі. Каб не паўтарацца я прайшоў па іншых вуліцах. Аказалася ў горадзе есць не толькі саветызаваныя назвы вуліц:
IMG_1148

77. На гэтай вул.Каперніка абнаружыўся самы сапраўдны днішча-бар. Унутры заплёваныя столікі, зялёныя бутэрброды, бутэлькавае піва і разліўное "чарніла":
IMG_1149

78. Далей на перакрыжаванні вул.Танкістаў і Сацыялістычнай я пабачыў такі падобны на "міжваенны" будынак, дзе зараз размяшчаецца "Белпошта":
IMG_1147

79. Звонку ён канешне залеплены савецкай плітачкай, але ўнутраны двор захаваўся ў арыгінальным выглядзе:
IMG_1143

80. Далей па сацыялістычнай знайшлося яшчэ некалькі падазроных на "міжваеннасць" дамоў. Прыкладам, гэты дом, дзе зараз знаходзіцца "Стаўбцоўскі цэнтр гігіены і эпідэмалогіі"...
IMG_1116

81. ...падобны на тыповы адміністрацыйны "міжваенны" будынак:
IMG_1121

82. Асабліва зацікаўлівае гэтая прыбудова ў форме вежачкі з комінам на заднім тарцэ будынка:
IMG_1141

83. Насупраць цэнтра гігіены стаіць яшчэ адзін дом няпэўнага часу пабудовы:
IMG_1139

84. Падобны на звычайны пасляваенны двухпавярховік, але гэты паўкруглы эркер на дваровым фасадзе унушае пэўныя апасенні ў "міжваеннасці":
IMG_1126

85. А вось гэты дом на вуліцы Ленінскай цікавы тым, што ў ягоным пашпарце напісаны 1943-і год пабудовы:
IMG_1130

86.
IMG_1131

87. На гэтым хачу закончыць свой паход па Стоўбам. Да новых сустрэч:)
IMG_0912
Tags: Polskie Koleje Państwowe, korpus ochrony pogranicza, wojsko polskie, Заходняя Беларусь, Стоўбцы, асабняк / dom wolnostojący, аэрафотаздымак, бальніца / szpital, гімназія / gymnasium, жылы дом / dom mieszkaniowy, закапанскі стыль / styl narodowy, крама / sklep, пошта / poczta, рабочы квартал / osiedle robotnicze, стары фотаздымак, стыль дварковы / styl dworkowy, сучасны фотаздымак, урадавая калонія / kolonija uzędnicza, функцыяналізм, чыгуначная станцыя / stacja kolejowa
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 1 comment