Уладзімір Садоўскі (yozas_gubka) wrote in kresy_arch,
Уладзімір Садоўскі
yozas_gubka
kresy_arch

Паставы. Шматкватэрныя дамы былога гарнізона 23 палка ўланаў Войска Польскага

Арыгінал Паставы. Шматкватэрныя дамы былога гарнізона 23 палка ўланаў Войска Польскага аўтар yozas_gubka

Пра тое, што ў Паставах захаваўся цудоўны абразчык польскага міжваеннага функцыяналізму я даведаўся з артыкула darriuss'a Поставы: военные городки і цяпер падчас падарожжа да Браслава сам наведаў гэтае месца.
1. Дом №3 па вуліцы Станкевіча насамрэч вельмі цікавы:
IMG_2173
Ён пабудаваны ў 1936 годзе для сем'яў афіцэраў 23-га палка ўланаў (23 Pułk Ułanów) Войска Польскага. Гэты полк быў пераведзены ў Паставы бліжэй да ўсходняй мяжы Другой Рэчы Паспалітай у 1935 годзе. Як сцвярджаецца ў польскамоўным артыкуле прысвечаным 23-му палку, адной з прычынаў пераводу палка з Падбродзя (Pabradė, Літоўская Рэспубліка) ў Паставы, былі перададзеныя ваенным бясплатна гарадскімі ўладамі 40 гектараў зямлі пад будаўніцтва казарм.
Напэўна на гэтай плошчы і паўстаў новы Пастаўскі гарнізон 23-га палка ў межах якога пабудаваны гэты цудоўны будынак.
2. Вось яшчэ некалькі яго фотак:
IMG_2189
3. Від з двара (фоткі супраць сонца):
IMG_2190
4.
IMG_2171
5. Арыгінальная рашотка падвальнага вакна:
IMG_2172
6. Перпендыкулярна гэтаму дому па вул.Станкевіча месціцца яшчэ адзін былы дом для афіцэрскіх сем'яў:
IMG_2181
7. Самае цікавае, што гэты дом пабудваны паводле такога ж праекту, што і былыя афіцэрскія дамы ў Маладзечне (у былым геляноўскім гарнізоне), пра якія я пісаў ў артыкулах "Польскае ведамаснае жыллё ў Маладзечна" і Maładzečna LW1941-44/GM2006: Helanova:

8. Параўнайце яшчэ пару фотак. Дом у Паставах аблеплены ўцяпляльнікам:
IMG_2196
9. Адзін з двух маладзечанскіх дамоў-аналагаў пакуль што захаваў свой аўтэнтычны выгляд (другі да "дажынак" перафарбавалі ў ружовенькі колер):
IMG_0297
10. Пастаўскі дом у профіль (на заднем плане бачны домік з першых фотак):
IMG_2222
11. Маладзечанскі дом з такога ж ракурсу:
IMG_0302
12. Далей па вул.Станкевіча ў цені дрэваў хаваецца яшчэ адзін афіцэрскі трохпавярховік:
IMG_2210
13. Ён падобны на суседні, але усё-ткі адрозніваецца. Па-першае, у гэтым доме больш грунтоўная абліцоўка цокальнага паверха, выкананая з часанага камення. Па-другое, ў доме іншае афармленне пад'ездаў і адрознае размяшчэнне вокнаў на фасадзе:
IMG_2212
14. Гэтыя дамы размешчаны ў паўднёвай часцы былога Пастаўскага гарнізона. Вышэй іх казармы і пляц 23-га палка ўланаў:
схема гугл
1 - меркаванае размяшчэнне казармаў
2 - дамы для афіцэраў

На жаль, казармы мне паглядзець не атрымалася, бо на момант знаходжання ў Паставах я пра іх нічога не ведаў, а даведаўся толькі зараз з вышэйузгаданага польскамоўнага артыкула пра 23-ці полк.
Адсюль выснова - трэба грунтоўней рыхтавацца да падарожжаў:)
Tags: wojsko polskie, Заходняя Беларусь, Маладзечна, Паставы, гарнізон / garnizon, жылы дом / dom mieszkaniowy, мапа, сучасны фотаздымак, функцыяналізм
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments