закапанскі стыль

kresy_arch


Міжваенка былых "крэсаў усходніх"


[sticky post]Пра "крэсы" і класіфікацыю тэгаў суполкі
партрэт
yozas_gubka
Крэсы ўсходнія (па-польску: kresy wschodnie) — паўафіцыйная назва ўсходніх земляў Польскай Рэспублікі 1919—1939 гадоў. Афіцыйна іх маглі называць "усходнія ваяводствы" (па-польску: województwa wschodni). Мяжа паміж "крэсамі" і цэнтральнай Польшчай умоўна праходзіць па так званай "лініі Керзона".
У склад "крэсаў" уваходзілі: Львоўскае ваяводства (частка), Наваградскае ваяводства, Палескае ваяводства, Віленскае ваяводства, Станіслаўскае ваяводства, Тарнопальскае ваяводства, Валынскае ваяводства і Беластоцкае ваяводства (частка).
kresy_wschodni_new
Мапа ў вялікім адрозненні
Цяпер гэтыя землі знаходзяцца ў межах чатырох краін: Беларусі, Польшчы, Украіны і Літвы.
У межах гэтай суполкі будзе збірацца матэрыял пра польскую архітэктуру на "крэсах усходніх" спраектаваную ці пабудаваную ў перыяд 1919-1939 гадоў.

[Класіфікацыя тэгаў (click to open)]Класіфікацыя тэгаў.

1. Геаграфічныя тэгі.
У якасці правіла ўводжу наступны моўна-геаграфічны прынцып: тэгі з назвамі населеных пунктаў ці адміністацыйных адзінак павінны пісацца на мове той краіны на якой яны знаходзяцца на дадзены момант. Напрыклад, тэг Маладзечна будзе пісацца па-беларуску, а тэгі Львів і Białystok адпаведна па-украінску і па-польску.

1.1. Адміністатыўныя адзінкі.
Тэрыторыя "крэсаў" зручна разбіваецца на чатыры часткі, якія можна аднесці (з некаторымі нацяжкамі) да кожнай з пералічаных сучасных краін:
Заходняя Беларусь - тэг для архітэктурных аб'ектаў размешчаных на захадзе сучаснай Рэспублікі Беларусь (Гродненская вобл., Брэстская вобл., захад Мінскай вобл., захад Віцебскай вобл.).
Західна Україна - тэг для архітэктурных аб'ектаў размешчаных на захадзе сучаснай Украіны (Львоўская вобл., Івана-Франкоўская вобл., Цярнопальская вобл., Валынская вобл., Роўненская вобл.).
Województwo białostockie - тэг для архітэктурных аб'ектаў размешчаных на тэрыторыі сучаснага Падляскага ваяводства Рэспублікі Польшча.
Vilniaus apskritis - тэг для архітэктурных аб'ектаў размешчаных на тэрыторыі сучаснага Віленскага павета Літоўскай Рэспублікі.

1.2. Населеныя пункты.
Да гэтай групы тэгаў адносяцца назвы гарадоў, мястэчак, вёсак, дзе знаходзіцца той ці іншы архітэктурны аб'ект. Калі вашага населенага пункту няма ў існуючым спісе тэгаў, смела афармляйце новы тэг, толькі не забывайце пра вышэйўзгаданы моўна-геаграфічны прынцып. Некалькі тэгаў для прыкладу:
Маладзечна
Львів
Białystok

2. Тэгі, якія адлюстроўваюць прызначэнне архітэктурных аб'ектаў:
жылы дом
гарнізон
казармы
казіно
пошта
вілла
бальніца
банк
брама
урадавая калонія
інтэр'ер

3. Тэгі, якія адлюстроўваюць стан архітэктурных аб'ектаў:
праект
страчаная спадчына
пад пагрозай знікнення
закінуты

4. Тэгі, якія ўказываюць на архітэктурны стыль паводле якога пабудаваны ці спраектваны архітэктурны аб'ект:
драўлянае дойлідства
функцыяналізм
закапанскі стыль
арт-дэко
неакласіцызм

5. Тэгі, якія ўказываюць на прыналежнасць архітэктурнага аб'екта той ці іншай дзяржаўнай ці прыватнай арганізацыі Польскай Рэспублікі:
Wojsko Polskie - пабудовы Войска Польскага
Korpus Ochrony Pogranicza - пабудовы Корпуса аховы памежжа
Bank Polski - Банк Польскі

6. Тэгі, якія адлюстроўваюць змест допіса:
стары фотаздымак
сучасны фотаздымак
чарцёж
макет
малюнак

7. Іншыя тэгі:
карысныя спасылкі
крыніцы
верхні пост

8. Асобы:
Юліян Лісецкі / Juljan Lisiecki - (1881-1944), выпускнік Політэхнічнага інстытута ў г. Карлсруэ (Нямеччына), сябра Саюза архітэктараў Польшчы, пераможца шматлікіх конкурсаў, адзін з заснавальнікаў часопіса «Архітэктура і Будаўніцтва». Адзначаны залатым Крыжам гонару.
Аўтар архітэктурных праектаў урадавых калоній у Брэсце, жылых дамоў у Лодзі, Маладзечна, Беластоку, народнага дому ў Лодзі, вайсковага шпіталя ў Варшаве і інш.
Паводле: М.Уласюка.


Допіс будзе дапаўняцца і калі трэба выпраўляцца.
Каменты вітаюцца:)

Браслаў - IV. Урадавая калёнія.
партрэт
yozas_gubka
Originally posted by faccetta at Браслаў - IV. Урадавая калёнія.
На нейкі час вернемся ў Браслаў, які ў між ваеннай Польшчы зноў стаўся цэнтрам павету. Гэткая зьмена статусу пацягнула за сабой пабудову комплексу адміністрацыйных будынкаў і жытла для ўраднікаў, зьдзейсьненую віленскім архітэктарам Ю. Клосам.

Будынак павятовае адміністрацыі:

1
болей...Collapse )

Наваградак: у пошуках "крэсовай" архітэктуры #3
партрэт
yozas_gubka
1. Працягваю серыю пастоў пра міжваенную архітэктуру Наваградка, якую пачаў яшчэ ў 2014 годзе (першая частка тут, другая частка тут). У дадзеным допісе будуць будынкі, якія я зафатаграфаваў падчас леташняй паездкі ў горад і якія не ўваходзілі ў папярэднія часткі, а таксама не выкарыстоўваліся для майго тутбаеўскага артыкула пра ваяводзкі горад Наваградак (спасылка тутачкі).


Працяг +20 фотаCollapse )

Міжваенны Наваградак: фотапараўнанні, якія не ўвайшлі ў артыкул
партрэт
yozas_gubka
Originally posted by yozas_gubka at Міжваенны Наваградак: фотапараўнанні, якія не ўвайшлі ў артыкул
Не так даўно насамрэч даўно я рабіў грунтоўны артыкул, а затым і пост пра лёс Наваградка ў 1920-я, 1930-я гады з параўнаннем здымкаў міжваеннага і цяперашняга часоў. Для артыкула я выкарыстаў 18 пар фотаздымкаў, але зрабіў я іх трохі больш. Вось цяпер выкладаю невыкарыстаныя фотапараўнанні асобным пастом.


Працяг +28 ілюстрацыйCollapse )

Наваградак: мястэчка, якое стала цэнтрам ваяводства. Вялікае фотапараўнанне.
партрэт
yozas_gubka
Originally posted by yozas_gubka at Наваградак: мястэчка, якое стала цэнтрам ваяводства. Вялікае фотапараўнанне.
Размяшчаю ў блогу свой артыкул для tut.by "Новогрудок белорусский и польский. Фотосравнение" у перакладзе на беларускую мову. Дарэчы, у гэтым матэрыяле на тут.баі рэалізавана модная фішачка з паўзункамі з дапамогай якіх можна накладаць новыя фота на старыя, у блогу такога не зробіш:(



Па выніках савецка-польскай вайны і Рыжскага мірнага дагавора 1921 года Беларусь была падзелена на дзве часткі. Заходнія землі адышлі Польшчы, а на тэрыторыі ўсходняй Беларусі ўсталявалася савецкая ўлада. Амаль два дзесяцігоддзі беларусы па абодва бакі ад мяжы жылі ў двух краінах з рознымі эканамічнымі і палітычнымі сістэмамі. Адрозніваліся гэтыя дзяржавы і падыходам да адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела. Да вайны ў Савецкай Беларусі пастаянна эксперыментавалі з адміністрацыйнымі адзінкамі: да 1924 года карысталіся яшчэ дарэвалюцыйнымі губернямі і паветамі, затым губерні скасавалі і ўвялі акругі, ў 1930 годзе скасавалі і акругі, пакінуўшы толькі раёны, трохі пазней некалькі акругаў у прыгранічных рэгіёнах аднавілі. Толькі ў 1938 годзе на тэрыторыі БССР былі ўведзеныя звыклыя для сучасных беларусаў вобласці. У Польскай Рэспубліцы з самага пачатку пайшлі іншым шляхам - і ўзялі за аснову адміністрацыйнага дзялення краіны традыцыйныя гістарычныя адзінкі: ваяводствы і паветы. Такім чынам, у пачатку 1920-х на картах Другой Рэчы Паспалітай з'явілася Наваградзкае ваяводства, якое выступіла пераемнікам ваяводства, вядомага яшчэ з часоў Вялікага Княства Літоўскага.

Зрэшты, ажыццяўленне тэрытарыяльнага дзялення краіны з апорай на гістарычныя адміністрацыйныя адзінкі не заўсёды можа быць эканамічна мэтазгодным. Некалі багаты горад і цэнтр сярэднявечнага ваяводства можа да найноўшага часу ператварыцца ў правінцыйны гарадок, аддалены ад асноўных гандлёва-эканамічных шляхоў. Так стала і з Наваградкам. У былой сталіцы ВКЛ паводле перапісу 1921 года пражывала ўсяго 6367 чалавек. Наваградак па статусе больш быў падобны на мястэчка чым на горад, але, тым не менш, стаў цэнтрам ваяводства з насельніцтвам каля мільёна чалавек. Пра тое, як змяніўся Наваградак за без малога два дзесяцігоддзі ў статусе ваяводскага цэнтра Польскай Рэспублікі і якія з гэтых змен захаваліся да нашых дзён, чытайце ў гэтым матэрыяле.

Працяг +36 фотаCollapse )

Давыд-Гарадок: дом 1936 году пабудовы пад пагрозай зноса
партрэт
yozas_gubka


Па словах Надзеі Тураўскай. Фота: Надзеі Тураўскай і tut.by

У старажытным горадзе Давыд-Гарадку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці не так шмат старых будынкаў. Драўляных даваенных, вышэйшых за адзін паверх, усяго два. Адзiн з іх – былая гасцініца, пабудаваная ў 1936 годзе. Яшчэ чатыры месяцы таму тут спыняліся госці горада. А цяпер будынак хочуць знесці. Бо ягоны балансавы кошт стаў нулявым. І, відаць, таму, што асабіста старшыні райвыканкама Пратасавіцкаму Г.В. так хочацца. Бо будынак у нармальным стане. У ім, дарэчы, ёсць і вадаправод, і каналізацыя, і цэнтральнае ацяпленне, што вельмі рэдка тут у Давыд-Гарадку. Трошкі ўмацаваць фундамент у адным месцы, трошкі касметычнага рамонта – і можна карыстацца. У дужках заўважу, што, напрыклад, у будынку, дзе месціцца Дом дзіцячай творчасці, прыбіральня – на вуліцы. І топяць печкай. Дзецям от зімой добра, мяркую. Але не, у Столінскага ЖКХ, якому належыць будынак, няма сродкаў на рамонт. Хочуць знесці. (Хаця і на знос грошы не надта ёсць, як нам сказаў загадчык ЖКХ, бо павінны былі ўжо знесці, нам пашанцавала.)

Працяг +3 фотаCollapse )

Школа ў Крулеўшчыне
партрэт
yozas_gubka


Тэкст: Кастусь Шыталь

Калі ў 1935 годзе памёр дзяржаўны дзяяч Юзаф Пілсудскі, які аднавіў незалежнасць Польшчы, дзяржаўная адміністрацыя пастанавіла збудаваць на ўшанаванне ягонай памяці 100 новых школаў у Віленскім ваяводстве.

Па вёсках будавалі пераважна 2-х і 3-х класныя драўляныя школы, паводле тыповага праекта. Некаторыя з іх захаваліся, як у вёсцы Барсукі пры дарозе Глыбокае - Докшыцы. У мястэчку Крулеўшчына Дзісненскага павета, дзе ў 1938 годзе пражывалі 892 чалавекі, быў узведзены 2-павярховы будынак 5-класнай школы.

12 кастрычніка 1937 года адбылося ўрачыстае адкрыццё 100 новых школаў. Сярод натоўпа вучняў, зафіксаванага на фотаздымку, недзе ёсць Алесь Качан з суседняй вёскі Верацеі.

Пад канец ІІ Сусветнай вайны Алесь Качан паступіў у афіцэрскую школу Беларускай Краёвай Абароны, апынуўся на Захадзе. Узяў новае імя - Кастусь Акула. Жывучы ў Канадзе, апісаў Крулеўшчыну і крулеўскую школу ў рамане "Гараватка".

Заняткі ў гэтай школе адбываліся шэсць навучальных гадоў, пры трох розных уладах. 17 жніўня 1943 года школу, часова занятую нямецкімі вайскоўцамі, атакаваў атрад Уладзіміра Гіля-Радзівонава, які напярэдадні перайшоў на бок савецкіх партызанаў. Будынак моцна пацярпеў у баі і больш не аднаўляўся.

Фота з архіва сям'і Гірульскіх. Атрымана дзякуючы спрыянню Крыстыны Кучыньскай.

ШКОЛЬНЫЙ - Костёл Сердца Иисуса, остатки усадьбы Ленских
партрэт
yozas_gubka
Originally posted by tomkad at ШКОЛЬНЫЙ - Костёл Сердца Иисуса, остатки усадьбы Ленских
Посёлок Школьный Столбцовского района расположен недалеко от трассы Р-54 примерно в 20 км южнее г.п. Ивенец и в 40 км севернее Столбцов. Украшением Школьного является  здание костёла Сердца Иисуса межвоенной постройки (1931-1934). Внутри храма похоронены Кароль Незабытовский и его супруга Софья (по матери - Ленская), владельцы здешней усадьбы "Хотово", выступившие инициаторами строительства костёла и ставшие главными спонсорами. А вот от самой усадьбы Ленских/Незабытовских мало чего сохранилось, разве что несколько хозпостроек, находящихся сегодня в ведении Хотовского спиртзавода, филиала ОАО "Кристалл".



Смотреть!Collapse )

НАЛИБОКИ - костёл Вознесения Девы Марии, христианское кладбище
партрэт
yozas_gubka
Originally posted by tomkad at НАЛИБОКИ - костёл Вознесения Девы Марии, христианское кладбище
Деревня Налибоки Столбцовского района, давшая название известному заповеднику "Налибокская пуща" и водке, и марафону, находится в 10 километрах северо-западнее агрогородка Деревное, примерно на равном удалении от Ивенца (30 км) и Столбцов (35 км). Самым удивительным для меня стало то, что согласно всем дорожным знакам в посёлке и обнаруженным табличкам населённый пункт называется "НалибАки" и если это правда, то это прям какая-то сенсация выходит))



На юго-западной окраине деревни находится здание костёла Вознесения девы Марии межвоенной постройки, а также старое христианское кладбище. Фотографии под катом
Смотреть!Collapse )

10 храмаў, пабудаваных на захадзе Беларусі ў міжваенны час
партрэт
yozas_gubka
Originally posted by yozas_gubka at 10 храмаў, пабудаваных на захадзе Беларусі ў міжваенны час
Выкладаю ў блогу артыкул, які тыдзень таму выходзіў на TUT.BY "10 храмаў, пабудаваных на захадзе Беларусі ў міжваенны час"


У першай палове ХХ ст. Беларусь была падзелена на две часткі. Захад краіны па выніках Савецка-Польскай вайны апынуўся ў складзе Другой Рэчы Паспалітай. На ўсходзе паўстала Савецкая Беларусь, якая ўваходзіла ў склад СССР. Два міжваенных дзесяцігодзі беларусы па абодва бакі мяжы жылі ў розных эканамічных і палітычных сістэмах. Да таго ж стаўленне ўлад да рэлігіі ў гэтых двух частках Беларусі было дыяметральна супрацьлеглым. Калі на ўсходзе існуючыя храмы зачыняліся, пераўтвараліся ў склады, клубы, спартовыя залі ці ўвогуле разбураліся, то на захадзе храмавае будаўніцтва не спынялася. За два дзесяцігодзі ў заходняй частцы Беларусі было ўзведзена некалькі дзясяткаў храмаў розных канфесій ў самых разнастайных архітэктурных стылях. Шмат з пабудаванага ў тыя гады захавалася да нашага часу.

Глянуць на 10 храмаўCollapse )

Стоўбцы. Дом Грынберга
партрэт
yozas_gubka
Тэкст і фота Людмілы Назарэнка.

Адным з дамоў, не пазначаных на сітуацыйным плане ўрадавай калоніі з’яўляецца драўляная пабудова даваеннага часу, якая знаходзіцца на вуліцы Камінтэрна, зусім побач з гімназіяй. Гэта адзін з добра захаваных архітэктурных аб’ектаў урадавай калоніі. Яго цікава разглядаць, вывучаць, бо нязменнымі застаюцца многія яго элементы, дэкаратыўныя дэталі.



Чытаць далейCollapse )

Івано-Франківськ
партрэт
yozas_gubka
Пакінуў у пасце толькі міжваенную архітэктуру.

Originally posted by andy_travelua at Івано-Франківськ
Івано-Франківськ ніколи не був моїм улюбленим містом. Передусім, через велику кількість конструктивізму і недоречних сучасних вкраплень в історичну забудову. Але цьогорічне відвідання на запрошення новообраного міського голови Руслана Марцінківа заставило полюбити його більше. Чи то дійсно за останні декілька років місто стало більш привабливим, чи то я побачив тут багато того, чого не бачив раніше. В сьогоднішній розповіді - підбірка з моїх чотирьох відвідань Франківська.


Відомий і невідомий СтаніславівCollapse )

Стоўбцы. Будынак казарм батальёна КАП
партрэт
yozas_gubka
У польскім міжваенным ілюстраваным зборніку "Вайсковае будаўніцтва 1918-1935" (польск. "Budownictwo wojskowe 1918-1935") знайшоўся шэраг здымкаў будынка казарм батальёна Корпуса Аховы Памежжа (Batalion KOP "Stołpce") у Стоўбцах, які зараз выглядае так:


Працяг +3 ілюстрацыіCollapse )

Маладзечна. Падафіцэрскае і афіцэрскае казіно
партрэт
yozas_gubka
1. Даўно вядома, што ў будынку цяперашняга Мінскага абласнога драматычнага тэатра ў Маладзечна за часамі польскага вайсковага гарнізона ў Гелянова размяшчалася афіцэрскае казіно. Сёння я натыкнуўся на больш дасканалую інфармацыю пра гэты дом і высветлілася, што гэта было не афіцэрскае казіно, а падафіцэрскае (падафіцэры - малодшыя чыны ў міжваенным Войску Польскім, кшталту цяперашніх сяржантаў ці прапаршчыкаў).

Працяг +6 ілюстрацыйCollapse )

Адміністрацыйны будынак гродзенскай тытунёвай фабрыкі
партрэт
yozas_gubka
1. Знайшоў у польскім міжваенным архітэктурным часопісе невялічкі фотаздымак адміністрацыйнага будынака гродзенскай тытунёвай фабрыкі. Перыяд пабудовы прыкладна канец 1920-х:


+2 ілюстрацыіCollapse )

Прыпынак "Павільніс" / "Pavilnys" pusstotė
партрэт
yozas_gubka
1. На чыгуначнай лініі Мінск-Вільня перад самай станцыяй "Вільня-пасажырская" ёсць незаўважны прыпыначак "Павільніс" (літ. "Pavilnys"). Там нават не ўсе прыгарадныя цягнікі спыняюцца і іншы гарадскі транспарт туды даволі рэдка ходзіць. Глухое месца, хоць і знаходзіцца ў адміністрацыйных межах літоўскай сталіцы. Каля прыпынка размяшчаецца некалькі міжваенных драўляных дамкоў, якія даволі нядрэнна захаваліся і з'яўляюцца добрым прыкладам так званай "закапанскай" архітэктуры:


Працяг +19 фотаCollapse )

Аб'екты былога гарнізона ў Гелянова на Google My Maps
партрэт
yozas_gubka

Вырашыў нанесці вядомыя мне аб'екты былога гарнізона ў Гелянове (Маладзечна) на інтарактыўную мапу Google My Maps (мапа будзе з часам дапаўняцца). Атрымаўся такі сабе дадатак да вікі-артыкула пра гарнізон:

Простая спасылка: https://www.google.com/maps/d/edit?mid=z8p24ft-94cw.kyuzEb4gRwpE

Ліда. У пошуках "крэсовай" архітэктуры
партрэт
yozas_gubka
1. Міжваеннае жыццё і архітэктура Ліды дасканала вывучана лідскім краязнаўцам Леанідам pawet Лаўрэшам, прачытаць ягоныя артыкулы па тэме можна на старонках газеты "Наша слова", часопіса "Лідскі летапісец" і на сайце pawet.net. Пост darriuss'а 2011 года "Межвоенная архитектура Лиды" таксама грунтоўна раскрывае тэму. Таму калі вы знаёмыя з гэтымі крыніцамі, то чытаць наступныя радкі і глядзець фоткі вам будзе нецікава. Адзінае, можна глянуць, што змянілася ў лідскай міжваенцы за апошнія чатыры гады (падказка: амаль нічога). Паехалі:


Працяг +40 фотаCollapse )

Падсвілле. У пошуках "крэсовай" архітэктуры
партрэт
yozas_gubka
1. Пачынаю шэраг пастоў паводле чэрвеньскай "эспедыцыі" па пошуку міжваенкі на Глыбоччыне, якую зладзіў мне Кастусь Шыталь (у ЖЖ ksz90) і першы пост будзе Падсвілле.
Гэта даволі малады населены пункт (першая ўзгадка ў 1793 годзе), які ўзнік недалёка ад вёскі Свілы - таму ён і мае такую назву. Штуршок да развіцця паселішчу надала чыгуначная лінія Маладзечна-Полацк, пракладзеная праз Падсвілле ў пачатку 1910-х. У 1921 годзе згодна з Рыжскай мірнай дамовай Падсвілле апынулася ў складзе Другой Рэчы Паспалітай. Падсвілле сталася памежным з БССР населеным пунктам, таму ў 1924 годзе тут размясціўся 7-ы батальёну Корпуса аховы памежжа (7 Batalion KOP), які з 1929 года стаў называцца Батальён КАП "Падсвілле" (Batalion KOP "Podświle"). Пра пабудовы гарнізона батальёна я пісаў раней у пасце - Падсвілле: гарнізон пяхотнага батальёна Корпуса Аховы Памежжа. Зараз ад таго гарнізону нічога не засталося, але немала будынкаў узвялі "копаўцы" і ў самім пасёлку. Гэта ў першую чаргу жыллё для афіцэраў і падафіцэраў, асаднікаў і прадстаўнікоў грамадзянскай адміністрацыі Падсвілля. Таксама ў тыя гады былі пабудаваны школа, касцёл і шэраг пабудоў грамадскага значэння.


Працяг +27 фотаCollapse )

Перабудова цэркваў у касцёлы ў міжваеннай Польшчы
партрэт
yozas_gubka

Увогуле мне здаецца, але я безумоўна магу памыляцца, што частая перабудова храмаў з адной канфессіі ў іншую - гэта такая асаблівасць нашага рэгіёну Усходняй Еўропы, фішачка тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў. З праваслаўя ў уніяцтва, з уніяцтва ў праваслаўе, з каталіцтва ў праваслаўе, з праваслаўя ў каталіцтва і з усіх канфесій у клюбы камуністычнай моладзі:) Так, у большасці выпадкаў пераданне храмавых пабудоў з адной канфесіі ў іншую скончвалася толькі заменай крыжоў іншай формы, пераўладкоўваннем інтэр'еру і апцыянальна навешваннем "цыбулін", але часам будынкі храмаў цярпелі і больш значныя пераўтварэнні. Архітэктары-вівісектары ўмудраліся пры перабудове нават памяняць архітэктурны стыль храма.

Грашыла такімі каардынальнымі перабудовамі Расійская Імперыя. Дасведчаныя людзі ведаюць, у што была ператворана гатычная Фара Вітаўта ў Гродна, барочная ўніяцкая царква Святога Духа ў Мінску (калі хто не ведае, падкажу, у жахлівыя шматкупальнацыбульныя цэрквы ў псеўдарускім стылі). Новаўтвораная Другая Рэч Паспалітая ў канцы 1920-х таксама выйшла на крывую дарожку капітальных перабудоў цэркваў у касцёлы, але абмяжоўвалася ў асноўным, толькі былымі гарнізоннымі цэрквамі, якія засталіся на тэрыторыі Польскай Рэспублікі на месцах былой дыслакацыі войск Расійскай Імперыі (зрэшты, Фару Вітаўта яны таксама перабудавалі назад у касцёл). На падборку праектаў перабудовы такіх гарнізонных цэркваў я і натыкнуўся ў адным з нумароў польскага часопіса "Architektura i Budownictwo" за 1933 год.

расказ пра 5 перабудоўCollapse )

Міжваенная архітэктура Львова #3: ускраіны горада
партрэт
yozas_gubka
1. Сённяшні пост перадапошні з серыі пастоў прысвечаных міжваеннай архіртэктуры Львова - будзе яшчэ невялічкі выпуск пра міжваенныя надмагільныя помнікі. Зараз пакажу вам фоткі дамоў, якія пабачыў па дарозе з раёна былога ваеннага гарадка Скнілаў у цэнтр, а таксама тое сёе з раёна Філіпаўка, што знаходзіцца за Лычакіўскімі могілкамі.


Працяг +38 фотаCollapse )

Міжваенны гандлёвы цэнтр у Наваградку.
партрэт
yozas_gubka
Кастусь Шыталь нарыў у міжваеннай прэсе зацемку аб адкрыцці ў Наваградку гандлёвага цэнтру для продажу рамесных тавараў народнай вытворчасці. Пішуць, што будынак "базару" быў узведзены паводле праекта 1932 года напрыканцы вуліцы Касцельнай (сучасная Савецкая).

Можа хто ведае, ці захаваўся гэты будынак да нашага часу?

РАДУНЬ - костел Богоматери Ружанцовой
партрэт
yozas_gubka
Originally posted by tomkad at РАДУНЬ - костел Богоматери Ружанцовой
Городской поселок Радунь расположен в Вороновском районе рядом с пересечением дорог Р-135 и Р-145. Здесь расположен костел Богоматери Ружанцовой и здание Иешивы (еврейская школа). Интерес представляет и рядовая застройка в центре поселка.



Смотреть!Collapse )

Міжваенная архітэктура Львова #2: цэнтр горада
партрэт
yozas_gubka
1. Такім чынам, пакуль budgawl з alkobugi прахлаждаюцца ў львоўскіх пабах і крыіўках, працягну і я выкладаць свае фотанькі з нядаўняй паездкі ў гэты слаўны горад. Тэма паста, як вы ўжо здагадаліся, міжваенная архітэктура цэнтра Львова, не ўся, безумоўна, а толькі тая, якую я паспеў зафотаць. Паехалі:


Працяг +44 фотаCollapse )

У Наваградку аднаўляць ўяздную браму польскіх часоў.
партрэт
yozas_gubka
Фота Аляксандр Быстрык з ФБ:


Фота з архіва NAC:


UPD. Ход будаўніцтва з дадатковымі здымкамі з сайта Наваградак.айнлайн.

+ 3 фотаCollapse )

Обсерватория "Белый слон" на Чорногоре
партрэт
yozas_gubka
Originally posted by tomkad at Обсерватория на Чорногоре... Ночевка
 
Сентябрьская поездка на Карпаты ознаменовалась для меня не только тем, что я наконец побывал на Гутин-Томнатике и Ребре и тем самым "закрыл" все 6 украинских двухтысячников... Был еще один своего рода личный рекорд - ночевка на вершине двухтысячника - Піп-Іван (Чорногора) 2028м, которую мы осуществили вместе с Вашковым Андреем и Ивченко Дмитрием. Чорногора славится руинами обсерватории, которые видны чуть ли не с самого Свидовецкого хребта...



Здесь я уже бывал в 2008-ом (правда без ночевки), а вот мои попутчики были тут впервые...


СМОТРЕТЬ ФОТО!Collapse )

Новогрудок...Беларусь: польская "крэсовая" архитектура
партрэт
yozas_gubka
Originally posted by kirill_moiseev at Новогрудок...Беларусь: польская "крэсовая" архитектура
1) Вновь с вами отвлечёмся от иракской жизни, напишу пост, который задуман был ещё в конце мая о польской архитектуре Новогрудка межвоенного периода 1921-1939 гг. Много не буду писать, покажу лишь примеры польского архитектурного наследия, которые удалось мне найти за время визита в город 3 мая 2015 года. Красивые польские коттеджи можно увидеть на территории городского автовокзала, здание которого было бывшим вокзалом когда-то существовавшей узкоколейной железной дороги,демонтированной в 1965 году.
IMG_2925.JPG

Милости...Collapse )

Міжваенная архітэктура Львова #1: ваенны гарадок Скнілаў
партрэт
yozas_gubka
1. Львоў у часы Другой Рэчы Паспалітай быў сталіцай Львоўскага ваяводства і трэцім па колькасці насельніцтва горадам Польскай Рэспублікі пасля Варшавы і Лодзі. Таксама ў горадзе размяшчаўся вялікі воінскі кантынгент, большая частка якога была сканцэнтравана ў цэнтры ў Львоўскім гарнізоне. Але апроч класічных радоў войск, кшталту пехоты, ці кавалерыі, пад Львовам у пачатку 1920-х раскватэраваўся сучасны для таго часу аддзел Войска Польскага - 6-ты авіяцыйны полк (6 Pułk Lotniczy) на базе новапабудаванага аэрапорта падвойнага вайскова-грамадзянскага прызначэння.


Працяг +24 ілюстрацыйCollapse )

Краснае. Жылы дом для падафіцэраў Войска Польскага
партрэт
yozas_gubka
1. Міжваенны будынак у Красным адносіца да той серыі знаходак, пра якія кажуць "пад самым носам не бачыш". Сотні разоў я праязджаў праз вёску Краснае ў Маладзечнаскім раёне, як на аўтамабілі, так і на электрычцы, і вось толькі ўчора нарэшце дабраўся да гэтага доміка:


Працяг +8 фотаCollapse )

Масты. Два "польскіх доміка".
партрэт
yozas_gubka
1. Горад Масты, цяперашні райцэнтр Гродзенскай вобласці, у часы Другой Рэчы Паспалітай быў цэнтам гміны Гродзенскага павета Беластоцкага ваяводства. Перад падарожжам у гэты горад я пашукаў там-сям інфармацыю пра "міжваенную" забудову Мастоў і нічога не знайшоў, апроч можа толькі інфармацыі пра ўзвядзення фанернай фарбрыкі братоў Канапацкіх, што пачала працаваць у Мастах у 1927 годзе. Да нашага часу гэтае прадпыемства перарасло ў буйное дрэваапрацоўнае аб'яднанне ААТ "Мастоўдрэў" і разраслося на добрую частку горада. Калі там у глыбіні фабрычнай тэрыторыі і захаваліся арыгінальныя пабудовы 1920-х, то пабачыць іх у мяне не атрымалася. Увогуле у горадзе удалося знайсці толькі два будынкі якія падобныя на "міжваенныя" і першы з іх - гэта катэдж у стылі функцыяналізма на Занёманскай вуліцы:


Працяг +7 фотаCollapse )

?

Log in